Общество

Дзве перамогі “Лунінецкіх навін”

Падведзены вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэсцкай вобласці.

Урачыстая цырымонія узнагароджвання пераможцаў прайшла ў Косаўскім замку. Унікальны помнік архітэктуры – палац Пуслоўскіх – сам па сабе заслугоўвае ўвагі, штогод мяняючы да лепшга сваё казачнае аблічча, у чым велізарная заслуга дзяржавы. У дзень жа правядзеня ўрачыстасці ён, здавалася, займеў новыя рысы асаблівай адухоўленасці.

Сабраўшыхся вітала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Тацяна Гагакава. Таццяна Міхайлаўна падзякавала ўсіх за работу, выказаўшы ўпэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве.

Адразу дзве абласныя ўзнагароды прывезлі журналісты “ЛН”. Пераможцам абласнога спаборніцтва за цыкл публікацый на грамадска-палітычную тэматыку ў намінацыі “Выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці” стала галоўны рэдактар раённай газеты Таццяна Вайцяхоўская. Загадчык аддзела сацыяльных праблем Наталля Паўлюкевіч перамагла ў намінацыі “Ахова прыроды і навакольнага асяроддзя”. Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі аблвыканкама і грашовымі прэміямі.

 

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть