Дзякуй людзям асаблівай прафесіі
Общество

Дзякуй людзям асаблівай прафесіі

Святочны канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў у сераду ў Доме культуры.

Педагогі атрымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама Васіля Агіевіча, начальніка аддзела адукацыі Валянціны Верас, старшыні райкама прафсаюза адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч. У першую нядзелю кастрычніка мы заўсёды віншуем прадстаўнікоў адной з самых галоўных прафесій – педагогаў. Настаўнік – гэта першы пасля бацькоў чалавек, памяць аб якім застаецца калі не назаўжды, то вельмі надоўга. У школьныя гады мы, як губка, убіраем у сябе ўсё добрае, што дае нам педагог. Ад таго, якім будзе выкладчык, залежыць характар чалавека, яго стаўленне да жыцця, да блізкіх, да Радзімы.
Больш як сто настаўнікаў, сярод іх юбіляры і тыя, хто рыхтаваў пераможцаў прадметных алімпіяд, адзначаны граматамі і падзячнымі пісьмамі розных узроўняў. Радавалі сабраўшыхся ансамблі «Залатое птушаня” і бальных танцаў ЦДТ, Вераніка Ляпко і Святаслаў Чыжык, а таксама дуэт Ігар Аксюта і Ірына Смольская.
АДЗНАЧАНА ТВОРЧАСЦЬ
работнікаў ААТ «Лунінецкі малочны завод” на абласной галіновай спартакіядзе «Здароўе”.
Са Століна, дзе сёлета праходзілі спаборніцтвы, нашы землякі прывезлі дыплом і запал на новыя перамогі!
 «НЕЛЕГАЛ”
Комплекс мерапрыемстваў пад такой назвай у гэтыя дні праводзіць Лунінецкае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце.
Намаганні праваахоўнікаў накіраваны на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі, аздараўленню крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з прыбываннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі нашай краіны, а таксама недапушчэнне з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў.
ДА ЗІМЫ ГАТОВЫ
Перавод тэхнікі за зімовы рэжым эксплуатацыі працягваецца ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Асабовы састаў в/ч 65408 аператыўна выконвае пастаўленыя заданні. Стараннасцю вызначаюцца слесары па рамонце аўтамабіляў Вячаслаў Рубцоў і Іван Жарко.
Юрый МАКАРАЎ, намеснік камандзіра часці па ідэалагічнай рабоце.
ТРАГЕДЫЯ Ў СІТНІЦЫ
Вераснёўскай раніцай адбыўся пажар у вёсцы Сітніца. Агнём пашкоджана маёмасць, загінуў 58-гадовы гаспадар дома. Прычынай трагедыі стала неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення.
За 9 месяцаў на тэрыторыі раёна адбылося 60 пажараў (летась – 75), у якіх загінулі 3 чалавекі (у 2011-ым –13). Пашкоджана 55 пабудоў, выратавана 109. Матэрыяльны ўрон склаў больш як 3 мільярды рублёў.
Большасць загаранняў адбылася з-за неасцярожнасці з агнём (23), няспраўнасць печаў, цеплагенерыруючых прыстасаванняў, электрасетак прывялі да 20 пажараў, дзіцячыя свавольствы – 5, маланкі – 4.
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть