«Дзякуй за клопат!»
Общество

«Дзякуй за клопат!»

Менавіта гэтыя простыя словы ў адрас гасцей часцей за ўсё гучалі ў Градзе, дзе сёння жывуць 112 чалавек.

Людзі, большасць якіх пенсійнага ўзросту, высока ацанілі абслугоўванне работнікамі электрасетак, медыцынскай і камунальнай службаў, даступнасць і якасць тэлефоннай сувязі. Як, дарэчы, і забеспячэнне таварамі паўсядзённага попыту філіялам «Мікашэвіцкае РГП» райспажыўтаварыства.  Нягледзячы на тое, што вясной мінулага года мясцовы магазін згарэў, кіраўніцтва арганізацыі за лічаныя дні адкрыла новы гандлёвы аб’ект. Сёння яго сярэднямесячны тавараабарот складае 52 мільёны рублёў. Цяпер магазін узначальвае Ніна Лапко (на здымку), якая паўтара дзесяцігоддзі з’яўляецца старастай вёскі.

Нина Лапко

Дарэчы, дата сходу супала з яе 55-гадовым юбілеем, з чым шчыра павіншавалі землякі і старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч.

Начальнік гарадскога аддзялення міліцыі Сяргей Дзенісеня адзначыў законапаслухмянасць вяскоўцаў: за апошні год тут не зарэгістравана ніводнага злачынства. Тым не менш, ён рэкамендаваў людзям удзяляць пільную ўвагу захаванню асабістай маёмасці, бо прыкладна 80 працэнтаў злачынстваў, здзейсненых у Мікашэвічах і раёне, складаюць крадзяжы.

З пачаткам дачнага сезона вясковыя агароды могуць прыцягнуць  наркаспажыўцоў. Міліцыянер, нагадаўшы пра адміністрацыйную адказнасць за вырошчванне  маку і канопляў, прасіў вяскоўцаў не губляць пільнасці і паведамляць у дзяжурную часць аддзялення аб усіх незнаёмых людзях  ці асобах цыганскай нацыянальнасці. Таксама С.М. Дзенісеня прадставіў новага ўчастковага інспектара Васіля Кірыковіча.

З цікавасцю выслухалі вяскоўцы і прадстаўнікоў РАНС. Даступна і падрабязна тыя расказалі аб паводзінах падчас надзвычайных сітуацый, прычынах гібелі людзей на пажарах, патрабаваннях да тэхнічнага стану пячнога ацяплення, выкананне якіх дапаможа пазбегнуць узгаранняў.

Фотаслайды сталі важкім пацвярджэннем  выступлення загадчыцы мікашэвіцкага ветэрынарнага ўчастка Валянціны Яцушкевіч, якая засяродзіла ўвагу на прафілактыцы афрыканскай чумы…
Толькі ў канцы сходу прагучалі дзве просьбы. Жыхары Грады звярнуліся да старшыні гарвыканкама Галіны Сыцэвіч за садзейнічаннем у арганізацыі догляду за зачыненым сельскім клубам, без якога дыхтоўны цагляны будынак хутка прыйдзе ў нядбайны стан і пазбавіць людзей адзінага месца для агульнага збору. Адначасова з гэтым можна будзе вырашыць і пытанне падтрымання парадку на тэрыторыі, якая прылягае да ўстановы культуры.

А ў начальніка ўчастка аўтапарка №10 Мікалая Вішнявецкага людзі папрасілі разгле-дзець магчымасць скарэкціраваць маршрут прыгараднага аўтобуса. Ён з нядаўняга часу ходзіць па панядзелках, серадах і суботах. Вернікі мікашэвіцкага храма ў гонар Ражства  Хрысціцеля Іаана Прадцечы не могуць дабрацца ў царкву на нядзельную службу.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть