Экология

190 парушэнняў

экология190 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ўчынілі грамадзяне ў 2014 годзе.

З іх 114 — датычылі Правілаў вядзення рыбалоўства, значна менш — палявання (29). Зарэгістраваны 15 фактаў крадзяжу сажалкавай рыбы, 13 — лесакарыстання, 19 — іншых. Па 16-ці матэрыялах узбуджаны крымінальныя справы, выдадзена 24 прадпісанні аб ухіленні парушэнняў. Канфіскавана 136 сетак агульнай даўжынёй 4,38 кіламетра, 100 — іншых рыбалоўных прылад, 148 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы і 433 — мясапрадукцыі, выяўлена 770,5 кубаметра незаконных высечак, рыбаводным арганізацыям вернуты 66 кілаграмаў выкрадзенай саджалкавай рыбы. У парушальнікаў адабраны 9 адзінак агнястрэльнай зброі, у тым ліку 7 — незарэгістраванай. Штрафы склалі больш як 177 мільёнаў рублёў. Сума нанесенага навакольнаму асяроддзю ўрону перабольшыла 485 мільёнаў рублёў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть