Экология

ГЕКТАР БАЛОТА варты 10-ці – лесу

Балотныя расліны актыўна выдзяляюць кісларод, паглынаюць вуглекіслы газ і ператвараюцца ў торф. Навукоўцы лічаць, што балотны гектар амаль у 10 разоў больш інтэнсіўна ачышчае паветра, чым гектар лесу. Спецыялісты называюць Палессе “лёгкімі Еўропы”. Так лічыць і дырэктар прыродаахоўнай установы “ЗРЗ “Сярэдняя Прыпяць” і “Лунінскі” Васіль мардухай:
– Наша краіна падтрымлівае многія міжнародныя прыродаахоўныя дакументы і пратаколы, што рэгулююць дзеянні па захаванню вызначаных кампанентаў навакольнага асяроддзя. Адносіцца гэта і да водна-балотных угоддзяў, важнасць якіх падкрэслена ў 1971 годзе падпісаннем так званай Рамсарскай канвенцыі. З канца ХХ стагоддзя гэта падзея адзначаецца штогод у лютым як адметная дата. Цяпер гэтыя мясціны разглядаюцца не толькі наяўнасцю вадаплаваючых птушак, але і як экасістэмы, што маюць вялікае значэнне ў прыродзе. Яны вызначаюць кругаварот вады і элементаў харчавання, аказваюць уплыў на клімат, забяспечваюць біяразнастайнасць.
З мэтай захавання ўнікальных прыродных комплексаў створаны і ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць”. Гэта – буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной абалоны, што захавалася ў натуральным стане. Яго тэрыторыя прадстаўлена слабазмененымі нізіннымі балотамі, азёрамі, часовымі паводкавымі вадаёмамі, рэчышчамі рэк, пясчанымі дзюнамі, забалочанымі лугамі, разнастайнымі лясамі і хмызнякамі. Наяўнасць гэтых біятыпаў абумовіла захаванасць тут многіх рэдкіх відаў фаўны і флоры. Заказнік прадстаўлены птушкамі водна-узбярэжнага і каляводна-балотнага комплексамі: вялікая белая цапля, шэры журавель, кулік-сарока, шэрая качка, чорны бусел, скапа, малая крачка, вялікая вераценніца. У пераліку – 5 відаў, што находзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення, і 52 – занесены ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Ахоўваюцца заканадаўствам і многія расліны: фіялка тапяная, асака Гартмана, сальвінія плаваючая, гарлачык белы, касач сібірскі і іншыя.
Каб захаваць нашу прыроду ў некранутай прыгажосці, трэба больш беражліва адносіцца да зямлі, вады, балот. Будзе існаваць прырода – будзе жыць і чалавек.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть