Экология
Каб белы дыван зімы ПАКРЫЎ ЧЫСТУЮ ЗЯМЛЮ,
аблвыканкам аб’явіў месячнік па ўборцы тэрыторый.
Да жыхароў раёна звяртаецца намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ЦЯЛЬПУК:
– Заклікаем усіх прыняць актыўны ўдзел у навядзенні парадку на ўнутраных, прылягаючых і замацаваных тэрыторыях. Кіраўнікі арганізацый і ведамстваў арганізуюць правядзенне работ на ўчастках землекарыстання і каля іх. Кожны домаўладальнік прыватнага сектара забяспечыць чысціню на сваёй сядзібе, падрамантуе агаро-джу, прыбярэ смецце і рэшткі лісця з боку праезнай часткі. Агульнымі намаганнямі неабходна навесці парадак на землях жыллёва-будаўні-чых, гаражных, садаводчых таварыстваў – спа-дзяемся, што іх старшыні арганізуюць работу, а ўладальнікі нерухомасці ці ўчасткаў далучацца да грамадскай справы. Актыўны ўдзел у арганізацыі збору, вывазу і ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў прымуць службы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Напярэдадні зімы мы павінны выканаць генеральную ўборку наваколля. Санітарна-кантрольныя брыгады праводзяць рэйды па тэрыторыях арганізацый, устаноў, домаўладанняў з наступнай ацэнкай праводзімай работы. Адзіны крытэрый для ўсіх – чысціня і парадак на зямлі.