Экология

Крыўдзіцель лесу “ПАВІНЕН СЯДЗЕЦЬ У ТУРМЕ”

Словы з папулярнага фільма, як памятаеце, адносіліся да злодзеяў. Але арт. 275 ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і за забруджванне лесу, якое ўчынена на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, прадугледжвае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох год.
Згодна з арт. 13.30 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, забруджванне лесу будаўнічымі і бытавымі адходамі караецца штрафам да 20 базавых велічынь для фізічных асоб, да 300 – для юрыдычных. На жаль, многія жыхары так і не навучыліся паважаць вызначаныя нормы грамадскіх паводзін. Прыкра, што руплівыя – на ўласных дачах ці падворках – гаспадары, завяршыўшы ўборку сельгаскультур, рэшткі раслін і бытавыя адходы прывозяць у лес, мінуючы спецыяльна створаныя міні-палігоны для бытавых адходаў. Выкінуць смецце ў наваколле – і хваляць сябе ў думках за чысціню уласнага ўчастка. Часцей за ўсё лясныя масівы забруджаны менавіта каля населеных пунктаў. Самыя злосныя парушальнікі экала-гічнага заканадаўства – садаводчыя таварыствы.   
Усім нам трэба спыніць погляд на прыроду толькі са спажывецкіх пазіцый. Так, лес дае грамадству драўніну, паперу, паліва, ежу, дах, а галоўнае – здароўе і адпачынак. Зялёным багаццем карыстаемся круглы год. Але лес – гэта храм, які патрабуе адпаведнага шанавання. І нельга толькі браць дары прыроды – трэба нешта аддаць узамен! Лес – агульны набытак дзяржавы. Берагчы яго – абавязак кожнага грамадзяніна.
Аляксандр ГРЫНЕВІЧ, майстар лесу лясгаса. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть