Экология

Прыроду захаваем ТОЛЬКІ РАЗАМ

Якія прыгожыя дзікія жывёлы жывуць у натуральных умовах у нашых лясах!
Маю на ўвазе і казуль еўрапейскіх. Іх статак – да 20-ці асобін – часта выходзіць на адкрытае поле паблізу вёскі Падвосце Жыткавіцкага раёна. Тыя, хто праязджае па дарозе Брэст-Гомель, могуць палюбавацца і паказаць сваім дзецям грацыёзных, імклівых жывёл.
На жаль, натуральную прыгажосць часта парушаюць несумленныя браканьеры. Яны знішчаюць даверлівых жывёл у перыяд забароны на паляванне. Бездапаможныя казулі, якія з цяжкасцю знаходзяць корм пад тоўстым слоем снегу, становяцца лёгкай здабычай зламыснікаў.
У №11 “ЛН” ад 13.02 паведамлялі аб затрымцы двух грамадзян, якія здабылі дзікіх жывёлін незаконным спосабам.
На жаль, днямі паўтарыўся такі ж прыкры выпадак. Людзі пачулі стрэлы і паведамілі інспекцыі. У выніку былі затрыманы трое грамадзян з зарэгістраванымі паляўнічымі ружжамі. Было ўстаноўлена, што яны парушылі забарону на паляванне і незаконна здабылі казулю еўрапейскую. 
Удзячны кожнаму неабыякаваму чалавеку, які, заўважыўшы такіх “гора-паляўнічых”, тэлефануе на “гарачую лінію” інспекцыі 8-(01647) 3-64-61. Толькі разам з грамадскасцю зможам зберагчы прыгажосць прыроды!
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть