Экология
СТАНЕ РЫБКА “ЗАЛАТОЙ”,
калі будзеце выпрабоўваць лёс, свядома парушаючы прыродаахоўнае заканадаўства!
У сярэдзіне мая супрацоўнікі інспекцыі затрымалі 66-гадовага пенсіянера, ураджэнца Кажан-Гарадка. Ён разам з яшчэ адным браканьерам здабываў рыбу стаўнымі сеткамі на рацэ Прыпяць паблізу Лахвы. Канфіскаваны 6 сетак агульнай даўжынёй 120 метраў, а таксама 24 рыбіны розных відаў. Урон прыродзе склаў больш як 7,5 мільёна рублёў.
Праз тыдзень праводзілі прыродаахоўны рэйд. Каля 6-ці гадзін раніцы на абалонні ракі Прыпяць паблізу Кажан-Гарадка нашы работнікі затрымалі 46-гадовага жыхара Дрэбска, які вылавіў 9 ліняў тымі ж забароненымі прыладамі, – гэта 2 стаўныя сеткі даўжынёй 50 метраў. Урон прыродным рэсурсам склаў 5,4 мільёна рублёў.
У першым выпадку ўзбуджана крымінальная справа, у другім – разглядаецца пытанне аб гэтым.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.