Экология

У ЛЕС – ЗА КАЎНЕРАМ?

З 3-га лістапада 2012 года па 27 студзеня 2013-га адкрыты асенне-зімовы сезон палявання на пушных звяроў. 
Аб’ектамі здабычы становяцца заяц бяляк і русак, вавёрка звычайная, гарнастай, куніца лясная і каменная, тхор лясны. Паляванне дазволена ў светлы час сутак ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам, безружэйным спосабам.
Ружэйная здабыча дазволена ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, а таксама ў дзяржаўныя святы і святочныя дні, аб’яўленыя кіраўніком краіны нерабочымі. Грамадзяне могуць паляваць пры наяўнасці сапраўднага дзяржаўнага пасведчання на права яе, дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне ружжа пры яго выкарыстанні. Здабыча жывёлы праводзіцца ў месцах, што ўказаны ў пуцёўцы.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.    
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть