Экология

Абаронім шчыт Зямлі

16 верасня – Міжнародны дзень аховы азонавага слоя

 

Невыпадкова ім лічыцца азонавы слой, які з’яўляецца асноўным рэгулятарам біялагічна актыўнага ўльтрафіялетавага сонечнага выпраменьвання.

Колькасць азону ў паветры ў многім залежыць ад часу года: летам і восенню – больш, зімой і вясной – менш. Залішнія дозы ўльтрафіялету могуць прывесці да вострых і хранічных захворванняў скуры, вачэй і імуннай сістэмы. Для Беларусі, якая найбольш пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гэта праблема асабліва актуальная.

Сёння ў нашай краіне выконваюцца ўсе прынятыя па міжнародных пагадненнях абавязацельствы. Пачынаючы з 1996 года, выведзены са звароту звыш 600 тон розных азонаразбуральных рэчываў, а з 2007-га ўведзена сістэма ліцэнзаванага рэгулявання для работы з імі. У нашым рэгіёне адпаведныя дакументы маюць райспажыўтаварыства і ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Дарэчы, на Брэстчыне ў нашым і Камянецкім раёнах у вытворчасці выкарыстоўваюцца толькі азонабяспечныя фрэоны.

Адкрытасць граніц і свабоднае перамяшчэнне тавараў у рамках адзінай мытнай прасторы абцяжарваюць кантроль за ўвозам (вывазам) азонаразбуральных рэчываў у межах Мытнага саюза. Па гэтай прычыне супрацоўнікі Мінпрыроды і Дзяржаўнага мытнага камітэта разглядаюць пытанне аб прыняцці дадатковых мер па павышэнню эфектыўнасці кантролю.

Рэгулярна праводзяцца вымярэнні ўльтрафіялетавага сонечнага выпраменьвання. Летась ход агульнага ўтрымання азону над тэрыторыяй Беларусі быў блізкім да кліматычнай нормы. Разам з тым, нельга спыняцца на дасягнутых выніках. Сёлета адметная дата праходзіць пад дэвізам “Абарона азонавага слоя: місія працягваецца”.

Іван ПІЛІПЦЭВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть