Экология

Адкрываецца сезон палявання

З 23 жніўня па 14 снежня працягнецца сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, а таксама вальдшнепа, вяхіра, перапёлку
і голуба сізага. Выключэнне складаюць гусі, паляванне на якіх адкрыецца з трэцяй суботы верасня.
Згодна з Правіламі вя-дзення паляўнічай гаспадаркі і палявання здабываць дзічыну можна ў светлы час сутак ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з пад’езду маламерных суднаў, а таксама безружэйным спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольнае паляўнічае ружжо і патроны, начыненыя шротам, маламерныя судны без рухавіка або з непрацуючым рухавіком, а таксама з дапамогай паляўні-чых сабак розных парод, акрамя ганчакоў і хартоў.
Пры выкарыстанні паляўнічай вогнестрэльнай зброі захоўвайце меры перасцярогі. Памятайце, большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за неахайнага абыхо-джання са зброяй і падчас стральбы па няясных цэлях.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай МРІ аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть