Экология

Адкрываецца сезон

З 1 кастрычніка па 31 снежня адкрываецца сезон палявання на лася, кабана, казулю, аленя (высакароднага і плямістага), лань, муфлона.
Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, ісці ў лес можна толькі ў светлы час сутак, выбіраць ружэйны спосаб з загонам і сабакамі, на працягу сутак – з засады, з падыходу. Пры гэтым дазваляецца выкарыстоўваць для палявання на:
лася, аленя, лань, дарослага кабана (больш як 2 гады) – наразную зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольнае ружжо з патронамі, забяспечаных кулямі, паляўнічыя лукі і арбалеты, моц напружання якіх складае адпаведна не менш як 27 і 43 кілаграмы;
казулю і маладняк кабана да двух год – наразную зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольнае ружжо з патронамі, забяспечаных кулямі ці карцеччу, лукі і арбалеты, паляўнічыя сабакі – пароды па дазволу карыстальніка паляўнічых угоддзяў.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть