Адны смецяць, іншыя прыбіраюць
Экология

Адны смецяць, іншыя прыбіраюць

чистый лесДа рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” далучыліся жыхары Лунінеччыны.
Актывісты БРСМ і “Белай Русі”, работнікі лясгаса, школьнікі з Язвінак, Дварца, Дзятлавіч, Сінкевіч і іншых населеных пунктаў, неабыякавыя жыхары раёна за адзін дзень ліквідавалі тры несанкцыянаваныя звалкі, вывезлі 13 кубаметраў смецця. Навучэнцы сельгаскаледжа навялі парадак у дэндрапарку на Баханова, прыбралі лес каля гімназіі.
Хацелася б, каб адпачываючы на прыродзе, лунінчане задумаліся аб будучым для нашчадкаў, не кідалі смецце дзе хочацца, не стваралі звалкі. Тады той жа лес аддзячыць чыстым гаючым паветрам, багаццем і разнастайнасцю грыбоў і ягад.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть