Больш як на 120 мільёнаў рублёў
Экология

Больш як на 120 мільёнаў рублёў

штрафыТакую суму штрафаў кампенсавалі парушальнікі прыродаахоўнага заканадаўства за 11 месяцаў 2014-га. Усяго з пачатку года супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету правялі 106 палявых кантрольных мерапрыемстваў, у якіх выявілі 167 парушэнняў.

З іх 99 — датычылі Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, значна менш — паляўнічай гаспадаркі і палявання (25). Зарэгістраваны 15 фактаў крадзяжу сажалкавай рыбы, 16 — лесакарыстання, 12 — іншых. 16 матэрыялаў накіраваны ў следчыя органы, па 14-ці — узбуджаны крымінальныя справы. Канфіскавана сетак агульнай даўжынёй больш як 4 кіламетры, 65 — іншых рыбалоўных прылад, выяўлена 756 кубаметраў незаконных парубак, знішчана больш за 166 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы і 353 — мясапрадукцыі, рыбаводным арганізацыям вернуты 66 кілаграмаў выкрадзенай рыбы. У парушальнікаў адабраны 9 адзінак аг-нястрэльнай зброі, у тым ліку 7 — незарэгістраваныя.

Памятайце, што з павелічэннем таксаў у тры разы памер пакрыцця ўрону, прычыненага навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага знішчэння дзікіх жывёлін, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №551 ад 05.12.2013 г. таксама ўзрос утрая.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть