Экология

Бясплатная рыбалка – па білеце

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №551 ад 05.12.2013 г., права на бясплатную аматарскую рыбную лоўлю спосабамі, указанымі ў пункце 72 названых правілаў, мае толькі асобная катэгорыя грамадзян.
Да яе адносяцца рыбаловы, якія з’яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Усе іншыя, у выпадку выяўлення парушэнняў, будуць прыцягнуты да адказнасці па частцы 1 артыкула 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть