Экология
З 1 лістапада забаронена лоўля чудскога сіга
Менавіта гэтую рыбу нельга здабываць з 1 лістапада па 15 снежня.
Паводле слоў начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандра Краўчэні, на працягу паўтара месяца сіг ідзе на нераст. Сума кампенсацыі ўрону ў выпадку незаконнай лоўлі адной асобіны будзе вылічвацца ў трайным памеры. Таксама браканьераў чакае адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.