Экология

Чысцінёй сустракаем вясну

субботник2Халаднаватую раніцу 20 красавіка Лунінеччына  вітала стараннай працай.

Напярэдадні кіраўнікоў вядучых прадпрыемстваў і арганізацый запрасілі да ўдзелу ў пасяджэнні аргкамітэта па правядзенню суботніка, дзе кожны атрымаў дакладна вызначаны ўчастак работы. “Немагчыма парадак пасля працяглай зімы навесці за адзін дзень, але папрацаваць трэба па максімуму”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч.

Варта адзначыць, што некаторыя калектывы на ўборцы тэрыторый шчыравалі яшчэ ў пятніцу, але многія выйшлі на работу непасрэдна ў дзень суботніка. Найбольш складаны ўчастак работы – гаражны кааператыў “Вялікі”. Тут па традыцыі вызвалялі тэрыторыю ад смецця работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, а таксама супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сюды ж праваахоўнікі даставілі так званых абавязаных асоб, якія таксама актыўна ўключыліся ў ліквідацыю стыхійных сметнікаў.

субботник3Шматлюдна было на вуліцы Чырвоная. “Глянец” наводзілі каля дыхтоўных будынкаў Лядовай арэны “Алімп” і плавальнага басейна “Дэльфін” работнікі гэтых устаноў. Актывісты ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ўдарна папрацавалі каля політэхнічнага каледжа, у зоне адпачынку на Баханова, а таксама ў маладым дэндрапарку непадалёк ад Кургана бессмяротнасці і царквы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Тут жа высаджвалі дрэўцы работнікі апарата райвыканкама і райсавета. Чырвоны дуб, ліпы, лістоўніцы, каштаны, клёнікі і стромкія бярозкі занялі месцы сваіх сабратоў, якія не прыжыліся з часу мінулай пасадкі.

Актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку прынялі ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал 1169 асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома). Як паведаміў начальнік камандзіра па ідэалагічнай рабоце Юрый Макараў, наведзены парадак на адміністрацыйна-гаспадарчай тэрыторыі, а таксама прыбраны помнік Герою Савецкага Саюза Івану Пяцяры.

“Афганцы” Алег Трыфанаў, Аляксандр Брэзін, Васіль Грышкевіч, Генадзь Лаўрыновіч разам з кіраўніком раённай арганізацыі Аляксандрам Жуланавым высаджвалі дрэўцы на алеі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яе 24 гады таму заклалі ў райцэнтры на вуліцы 17 Верасня па прапанове тагачаснага ваенкама Уладзіміра Жураўлёва.

Арганізавана выйшлі на ўборку прылягаючых тэрыторый практычна ўсе калектывы Лунінеччыны. Па папярэдніх звестках удзел у суботніку прынялі 26 960 чалавек. Выпушчана прамысловай прадукцыі на суму ў 315 мільёнаў 706 тысяч рублёў. У скарбонку суботніка ад Лунінеччыны паступіць 211 мільёнаў 870 тысяч рублёў.

Мяркуецца, што сродкі, заробленыя ў час суботніка, будуць накіраваны на падрыхтоўку да сезона  адпачынку аздараўленчых лагераў для дзетвары і набыццё сучасных рэанімабіляў для ўстаноў аховы здароўя.

Аднак не менш важныя вынікі першага паслязімовага працоўнага дэсанту бачны ўжо сёння: населеныя пункты Лунінеччыны прыкметна папрыгажэлі, сустракаючы вясну.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть