Экология

Дарагі ўлоў

1 жніўня непадалёк ад Кажан-Гарадка работнікі міжрайінспекцыі затрымалі чатырох мясцовых жыхароў.
Уздоўж поймы ракі Прыпяць парушальнікі з дапамогай капронавага волаку незаконна здабылі 322 асобіны розных відаў рыб. Убачыўшы службовы аўтамабіль, мужчыны выкінулі з салона ўлоў і забароненую прыладу лоўлі. Лунінецкі РАУС вырашае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па частцы 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконная здабыча рыбы, якая пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры – 1160 базавых велічынь (174 мільёны рублёў).
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай МРІ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть