Экология

Доўгачаканыя сустрэчы

черепахаЕдучы 18 красавіка рэйсавым аўтобусам №1, у час кароткай стаянкі на аўтастанцыі заўважыў, як пасажыры паказвалі адзін аднаму праз вокны і гаварылі: “Глядзі, чарапаха ідзе па бетону ўздоўж сценкі”.
Адразу ж выскачыў з аўтобуса і наблізіўся да нашай палескай “чырвонакніжніцы”. Тая павярнулася ў адваротны бок і пакрочыла, ды так хутка, што ледзьве паспеў перагарадзіць ёй дарогу. Вось і павер цяпер прымаўцы: “Што ты цягнешся, як чарапаха…”.
Упершыню бачыў так блізка гэту цікавую балотную істоту даўжынёй больш як 20 сантыметраў. Як толькі наводзіў на яе свой фотаапарат, яна адразу ж уцягвала галаву пад свой панцыр. Аднак, змог падлавіць момант і зрабіць здымак.
белкаА ў пачатку красавіка пашанцавала сустрэцца яшчэ з адной прыгожай і цікавай істотай – вавёркай. У 80-ыя гады мінулага стагоддзя іх можна было часта сустрэць у зоне адпачынку “Сасновы бор”. Пазней чамусьці ні разу не бачыў іх у гэтым лесе. 6 красавіка разам з жонкай Ларысай Канстанцінаўнай назіралі за гульнёй гэтага рыжага звярка. Можа яны вернуцца сюды зноў?..
Бываючы на прыродзе, пад-трымлівайце чысціню, тады вы зможаце часцей сустрэць прыгожыя кветкі, разнастайных матылькоў, вожыкаў і зайцоў, птушак. Добрага вам адпачынку і цікавых сустрэч у лесе!
Іван ПАНАСЮК, краязнаўца. г. Лунінец.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть