Лісты ў "ЛН"Экология

Горкі сюрпрыз ад камунальнікаў

востры сігнал2У рэдакцыю ад імя жыхароў дома №10 па вуліцы Чырвонаармейская ў Лунінцы патэлефанавала Валянціна Корж і паведаміла, што работнікі камунальнай службы спілавалі ўсе пладовыя дрэвы, якія на працягу трох дзесяцігоддзяў частавалі насельнікаў навакольных дамоў сваімі дарамі.

востры сігнал3Па трывожнаму сігналу накіраваліся на названы адрас. У двары 12-кватэрнага дома сабраліся тыя, каго вельмі пакрыўдзілі дзеянні камунальнікаў.

востры сігнал5– Ведаеце, пайшла на работу, а праз паўтары гадзіны вярнулася і не пазнала  свой двор. Здалося, што страшны ўраган пранёсся, – расказвае Валянціна Іванаўна.

– У мяне дагэтуль  сэрца дрыжыць, – дадае пажылы мужчына. – Як яны маглі такое зрабіць?! Акацыі і ліпы, якія можна назваць аварыйнымі, пакінулі, а яблыні ўсе папілавалі.

востры сігнал4На вуліцы ішоў моцны дождж, таму не адразу жыхары пачулі, што ў іх двары пачалася “перабудова”. Паваліўшы дрэвы, работнікі зламалі і прыстасаванне для сушкі бялізны, зробленае клапатлівымі гаспадарамі.

7Як растлумачылі камунальнікі, яны плануюць паставіць тут пясочніцу. Супраць яе ніхто не пярэчыць – у некалькіх сем’ях ёсць маленькія дзеткі. Але ж можна было параіцца з жыхарамі: яны падказалі б дзе і як гэта лепш зрабіць, якія дрэвы спілаваць. Патрабавалі камунальнікі, каб жыхары скасілі кветкі на клумбе, дзе яшчэ летась расла крапіва. Аказваецца, у гэтым месцы не павінны расці культурныя расліны, а трэба пасеяць траву.

востры сігналДыялога ў жыхароў дома з прадстаў-нікамі камунальнай службы на гэты раз не атрымалася. Як, здаецца, і дагэтуль. Усхваляваныя грамадзяне паказалі, як з-пад падмурка, які ў некаторых месцах разбурыўся, растуць дрэвы. востры сігнал6Але чамусьці яны не прыцягнулі ўвагу тых, хто выступае за навядзенне парадку. Мінулай восенню ў доме ўстанавілі ўваходныя металічныя дзверы. Быццам і справа добрая, але паўгода жыхары змагаліся за тое, каб яны пачалі зачыняцца. Работы па абсталяванню праёмаў дагэтуль не завершаны. У пад’ездах таксама даўно наспеў час правесці рамонт. Жыхары згодны заплаціць за матэрыялы, але з работай ніхто не спяшаецца.

Паскардзіліся людзі і на тое, што няма ў іх ні дворніка, ні прыбіральшчыка пад’ездаў. Зімой толькі адзін раз прайшоў трактар і расчысціў снег.

Горкім аказаўся падарунак камунальнікаў напярэдадні лета.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

2 комментария Комментариев

  1. на днях возле поликлиники постреляли собак бездомных в 6 утра, почти до семи в крови лежали, убрать их коммунальники не торопились. А уже люди по улице шли…

  2. Ох уж эти коммунальники. Что-то в последнее время все у них набекрень пошло. Деревья режут, а ветки там где надо было бы давно обрезать, не обрезают. Мусор убирают когда вздумается. Водители мусоровозов на жителей кричат, не берут больше ведра мусора. Возле урн и контейнеров очень часто такие антисанитарные условия, что просто жуть. Котов и собак развелось очень много… Вобщем стоило бы задуматься… Денег-ведь немало берут. А куда они идут – непонятно. Вот завод электродвигателей и молочный хоть балансы свои печатали – так видно, что как и чего. А здесь – тайна покрытая мраком. Или нет?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть