Экология

Лекі ад «наіўнасці»

JAHIMEESКрымінальная адказнасць за незаконное перамяшчэнне і раздзелку мяса дзічыны стане дзейснай мерай у барацьбе з бpаканьеpствам.

Затрымка, у прыватнасці, з мясам капытных ці ў час раздзелкі казулі, кабана, аленя, лася (з чым часцей сустракаюцца дзяржінспектары) цяпер з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. З уступленнем у сілу артыкула Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь №282-1 “Незаконныя перамяшчэнне (транспарціроўка) ці раздзелка дзікіх жывёлін” адгаворка “знайшоў” больш не спрацуе. Аб гэтым павінны памятаць як паляўнічыя-нелегалы, так і звычайныя грамадзяне. Апошнім не трэба браць на сябе функцыю “санітараў лесу” і падбіраць, напрыклад, тушу жывёлы, загінуўшай у ДТЗ. А вось паведаміць у адпаведныя службы не перашкодзіць.

Трэба дадаць, што неабходнасць дадзенай меры прадыктавана жыццёвымі рэаліямі. Прабелы ў заканадаўстве да нядаўняга часу давалі шанц вёрткім браканьерам пазбягаць поўнай адказнасці. Цяпер жа сітуацыя змянілася, і замест ранейшага максімальнага штрафу ў памеры 30 базавых велічынь парушальнікам “свеціць” пакаранне да трох год пазбаўлення волі. Больш таго, каб павысіць адказнасць за незаконнае паляванне, усе часткі вышэй названага артыкула Крымінальнага кодэкса дапоўнены фармуліроўкай “з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца вызначанай дзейнасцю” (напрыклад, быць паляўнічым).

Для ўзмацнення матэрыяльнага ўздзеяння на браканьераў, як дадатковая мера нараўне з пазбаўленнем волі за асабліва небяспечныя злачынствы (здабыча рыбы з дапамогай электралавільных установак, ультрагуку, выбуховых устройстваў з прычыненнем урону ў асабліва буйным памеры), уведзены яшчэ і штраф. Вырас яго мінімальны парог — ад 20 да 50 базавых велічынь (раней ад 10 да 50-ці). Выключана такая мяккая форма ўздзеяння, як папярэджанне.

Асобна ў Кодэксе аб адміні-страцыйных правапарушэннях агаворваецца пакаранне за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях і на прылягаючай да іх тэрыторыі (да аднаго кіламетра ад берага) з забароненымі прыладамі, а таксама рыбай, лоўля якой не дазволена, ці яе вага перавышае ўстаноўленыя нормы (5 кілаграмаў у суткі на рыбалова), без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання ёю. Гэта дасць магчымасць пакараць нелегалаў, прывыкшых у выпадку затрымання тлумачыць, маўляў, рыбу купілі ў невядомых рыбакоў.

Акрамя таго, папраўкі ў заканадаўстве прадугледжваюць павышэнне планкі буйнога і асабліва буйнога памераў урону. Так, пад першым у новай рэдакцыі маецца на ўвазе сума, роўная ці перабольшвае 100 базавых велічынь (раней — ад 40). Памер урону ў 250 і больш базавых велічынь цяпер лічыцца асабліва буйным (было — ад 100). Гэта звязана з нядаўнім павышэннем таксаў для разліку ўрону, прычыненага ў выніку незаконных палявання ці рыбалоўства.

Валерый ЛУКАШЭВІЧ,
дзяржінспектар,
Віталь СУРМА,
намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжраённай
інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть