Экология

Лес вабіць чысцінёй

чистый лесДождж і вецер не сталі перашкодай для экалагічнай акцыі “Зробім!-2013”, якую ліцэісты паспяхова правялі ў мінулую суботу. Лес каля навучальнай установы ачышчаны ад смецця менш, чым за гадзіну.

Экалагічныя мерапрыемствы ладзяцца ў ліцэі рэгулярна, звычайна вясной на Дзень зямлі. У гэтым годзе вырашылі адысці ад плана. Аказалася, што не дарма: пасля лета лес знаходзіўся ў вельмі забруджаным стане.

“Асаблівыя клопаты выклікае бітае шкло і пластык. Гэтыя матэрыялы нярэдка становяцца прычынай пажараў, а распадаюцца вельмі доўга, – гаворыць настаўніца біялогіі Галіна Мікалаеўна Сіманава, якая курыравала акцыю. – Удзел ва ўборцы прынялі прадстаўнікі ўсіх класаў, аднак больш актыўнымі, вядома, былі вучні хіміка-біялагічнага профілю”.

У гэтым лесе ліцэісты часта займаюцца фізічнай культурай, праводзяць штогадовы крос “Залатая восень”. Чысціня тут – проста неабходны атрыбут. Хочацца спадзявацца, што і жыхары горада задумаюцца: прыемней прыходзіць у лес, які зачароўвае сваёй прыгажосцю і чыстым паветрам.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть