Экология

Меры апраўдаліся

Пасля ўступлення ў сілу новых Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання колькасць парушэнняў у гэтай сферы знізілася.

За ліпень-жнівень 2014 года ў краіне выяўлена 120 фактаў незахоўвання вышэй названага дакумента, што на 20 працэнтаў менш, чым за аналагічны перыяд летась. Пры гэтым, у ходзе незаконных паляванняў загінула менш дзікіх жывёлін (9 асобін, у той час, як у 2013-ым – 15).

Магутны стрымліваючы фактар – узмацненне адказнасці за парушэнні. З 26 чэрвеня штрафы за забароненую здабычу трафеяў павялічылася ў сярэднім ў 3 разы.

Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай МРІ аховы жывёльнага і расліннага свету.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть