Экология

На карысць здароўя і прыроды

22 верасня – агульнаеўрапейская акцыя “Дзень без аўтамабіля”
“Антыаўтамабільнае” свята нарадзілася ў Францыі ў 1998 годзе, і з часам набыло асаблівую папулярнасць. Сёлета наша краіна будзе яго “адзначаць” у сёмы раз.
Разумеючы, што ў сучасных умовах цалкам адмовіцца ад транспарту проста немагчыма, нагадаем аб экалагічных праблемах, якія нясуць машыны. У сярэднім пры прабегу ў год 15 тысяч кіламетраў аўтамабіль спажывае больш за 2 тоны паліва і каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кілаграмаў чаднага газу, яшчэ 400 – дыаксіду азоту і 200 – вуглеродаў і іншых забруджваючых рэчываў, агульная колькасць якіх перавышае 200 найменняў. А на нашых дарогах ездзіць не адна машына… Эколагі ўпэўнены, што рашэнне гэтых пытанняў павінна быць звязана з абнаўленнем паркаў, павышэннем якасці паліва, удасканаленнем інфраструктуры, развіццём сістэмы грамадскага транспарту.
Заклікаем землякоў далучыцца да міжнароднай акцыі на карысць асабістага здароўя і прыроды ў цэлым, выбраць альтэрнатыўны спосаб перасоўвання – пешшу, на веласіпедах, ролікавых каньках…
Іван ПІЛІПЦЭВІЧ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть