Экология

На лаве падсудных

рыбаТам неўзабаве апынуцца трое жыхароў Сітніцы, якіх на возеры Барок у ходзе кантрольнага мерапрыемства затрымалі супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Парушальнікі з дапамогай забароненай прылады — волака — здабылі 33 шчупакі, 4 карасі, 19 плотак, 8 лінёў і 35 акунёў. Незаконны ўлоў агульнай вагой амаль 12 кілаграмаў ацэнены ў 3 мільёны 801 тысячу 600 рублёў. А вось урон, нанесены навакольнаму асяроддзю, браканьеры кампенсуюць у суме 40 мільёнаў 500 тысяч рублёў. Больш таго, у адносінах да іх узбуджана крымінальная справа.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть