Экология

На здабычу кабана і аленя

охотаНа здабычу кабана і аленя высакароднага любога полу і ўзросту могуць накіроўвацца паляўнічыя па 31 студзеня. Трэба памятаць, што з сабой неабходна мець разавыя дазволы на адстрэл гэтых жывёлін.

Згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, ісці ў лес можна ў светлы час сутак, выбіраць ружэйны спосаб з загонам і сабакамі, якія маюць палявы дыплом па кабану, а на працягу сутак — з засады, з падыходу. Пры гэтым дазваляецца выкарыстоўваць наразную зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольнае ружжо з патронамі, забяспечанымі кулямі, паляўнічыя лукі і арбалеты, моц напружання якіх складае адпаведна не менш як 27 і 43 кілаграмы.

Нагадваем усім пра неабходнасць захавання мер перасцярогі пры абыходжанні з агнястрэльнай зброяй. Большасць няшчасных выпадкаў у час палявання адбываецца з-за яе нядбайнага карыстання і стральбы па невыразных цэлях.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть