Экология

Начная рыбалка з лодкі забаронена

З 26 чэрвеня ўступілі ў дзеянне новыя Правілы вядзення рыбалоўнай і паляўнічай гаспадаркі, рыбалоўства і палявання. Растлумачыць некаторыя іх палажэнні папрасілі спецыялістаў Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: начальніка Аляксандра Краўчэню і дзяржінспектара Валерыя Лукашэвіча.
– Што важна ведаць аматарам пасядзець з вудай ля берага?
– З указанай даты ў неарэндаваных рыбалоўных угоддзях можна здабываць улоў з агульнай колькасцю кручкоў не больш як 5. Аднак, атрымаўшы пасведчанне члена рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, не забараняецца прыхапіць і ўсе 10 кручкоў (у папярэдняй рэдакцыі Правілаў дазвалялася да 20-ці), а таксама скарыстацца ловам рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі, займацца падводным паляваннем.
– Такім чынам рыбачыць можна ўсюды?
– Не, толькі на пэўных рыбалоўных угоддзях, пералік якіх неўзабаве зацвердзіць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. На кружках, жарліцах, стаўках і іншых аналагічных рыбацкіх сістэмах неабходна ўказваць толькі прозвішча і ініцыялы, але лавіць імі можна днём і не пакідаць без візуальнага кантролю. Начная рыбалка з лодкі забаронена ўвогуле. Змяніліся тэрміны абмежаванняў у сувязі з нерастам рыбы. Сёлета нельга здабываць сома з 1 лістапада па 15 снежня. Пра іншыя забароны (напрыклад, у веснавы час) абавязкова паведамім пазней праз раённую газету.
– Якія новаўвядзенні закранулі аматараў пахадзіць са стрэльбай?
– На тэрыторыі Лунінецкага раёна не прызнаецца паляваннем знаходжанне асоб на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, якія праходзяць праз паляўнічыя ўгоддзі ці іншыя месцы засялення жывёлін, з разражанай зачахлёнай зброяй і (ці) капканамі, і (ці) іншымі лавушкамі ў мэтах іх перасоўвання, перавозкі (транспарціроўкі), у тым ліку следавання да месца або наадварот з месца палявання.
– Калі ласка, канкрэтызуйце маршруты.
– Тэрыторыі КУП “Паляўнічая рыбалоўная гаспадарка “Лунінец” вызначаны ў №53 “ЛН”. Таксама сюды адносяцца паляўнічыя ўгоддзі лясгаса: дарога з райцэнтра да Прыпяці, што вядзе да дома паляўнічага “На Кноры”, размешчанага ў квартале №136 Лунінецкага лясніцтва.
Супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету гатовы адказаць на ўсе пытанні, звязаныя з новымі Правіламі, і неадкладна рэагаваць на факты аб маючым адбыцца ці ўчыненым браканьерстве. Тым больш, што калектыў мае сучасныя аўтамабілі, цеплавізары, відэакамеры, сродкі для прымусовага спынення транспарту. Спрабуюць тут выкарыстоўваць і беспілотныя лятальныя апараты. Тэлефануйце на нумар 3-64-61 кругласутачна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть