Нарыхтоўваем бярозавы сок
Экология

Нарыхтоўваем бярозавы сок

сокЗ прыходам вясны і павышэннем тэмпературы паветра ў дрэў пачынаецца інтэнсіўны рух соку. У гэты час людзі прыступаюць да збору бярозавіка, гаючыя ўласцівасці якога славяцца спрадвеку.
Нагадваем, што сама-
вольная нарыхтоўка ў неўстаноўленых для гэтых мэт месцах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. Так, за знішчэнне ці пашкоджанне драўнянай расліннасці ў лясах першай групы накладваецца штраф: на фізічную асобу ад 20 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200. За тыя ж дзеянні, учыненыя ў астатніх пасадках дзяржаўнага ляснога фонду, прадугледжаны іншыя сумы – адпаведна ад 10 да 30 базавых ве-лічынь і ад 10 да 150. Разам з уплатай штрафу віноўныя абавязаны кампенсаваць урон, прычынены навакольнаму асяроддзю.
Згодна з пунктамі 12-13 Правілаў №37/36, збор драўняных сокаў забараняецца ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, вадасховішчаў і іншых водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, транспартных і камунікацыйных ліній; у населеных пунктах; у дэндралагічных парках, батанічных садах; у месцах жыхарства і вырастання дзікіх жывёлін і дзікарастучых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь; у межах акруг і зон санітарнай аховы курортаў; у межах гісторыка-культурных запаведнікаў, мемарыяльных паркаў, археалагіч-ных помнікаў; на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку, курортаў і ўстаноў аховы здароўя; у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
Каб пазбегнуць непажаданых наступстваў, грамадзяне могуць купіць сабраны бярозавік у ДЛГУ “Лунінецкі лясгас”, ці выйсці на самастойную нарыхтоўку з захаваннем тэхналогіі падсочкі. Для гэтага за дазволам неабходна звярнуцца ў той жа лясгас або бліжэйшае лясніцтва.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть