Пачаліся сезон палявання і збор ягад
З 10 жніўня па 8 снежня дазволена паляванне на водаплаўную і балотную дзічыну, а таксама вальдшнэпа, вяхіра, перапёлак і голуба сізага.
Выключэнне складаюць рабчыкі, фазаны, шэрыя курапаткі: сезон на іх адкрыецца месяцам пазней – з 7 верасня, а таксама гусі – з 21 верасня.
Як паведаміў в.а. дырэктара КУП “Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка “Лунінец” Віктар Кацуба, паляваць можна згодна з Правіламі ў светлы час сутак. Пры гэтым дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольнае ружжо і патроны, запраўленыя дробам, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым, а таксама паляўнічых сабак, акрамя гончых і хартоў.
Начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі Аляксандр Краўчэня звяртае ўвагу на неабходнасць захавання мер перасцярогі пры паляванні, паколькі большасць няшчасных выпадкаў адбываецца з-за нядбайнага абыходжання з ружжамі і стральбы па нявызначаных цэлях.
З 10 жніўня на тэрыторыі вобласці дазволена збіраць і нарыхтоўваць брусніку, клюкву – з 20-га.
Як адзначыў галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Ванюк, за парушэнне правілаў збору прадугледжана адміністрацыйная адказнасць згодна з часткай 2 артыкула 15.26 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях з накладаннем штрафа ў памеры да 20 базавых велічынь.
Грамотеи…Правильно писать брусніцы і журавіны — у мн. ліку!!!