Пачынаецца месячнік па добраўпарадкаванню
Экология

Пачынаецца месячнік па добраўпарадкаванню

суботник1 кастрычніка ў раёне пачынаецца месячнік па навядзенню парадку на зямлі. Працягнецца ён да 31 кастрычніка 2013 года.

Мяркуецца, што яго актыўна падтрымаюць усе без выключэння працоўныя калектывы Лунінеччыны, чыімі стараннямі будуць добраўпарадкаваны падведамасныя тэрыторыі, высаджаны новыя дрэўцы, вычышчана тэрыторыя ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгункі, а таксама лясныя масівы раёна.

З мэтай выяўлення праблемных месцаў спецыяльна створаныя рабочыя групы правялі камісіённае абследаванне населеных пунктаў, пустак,  падведамасных тэрыторый і ўчасткаў шматпавярховай  і прыватнай забудовы, гаражных масіваў і кааператываў, садаводчых таварыстваў, дзяржаўнага лесафонду. Вызначаны  аб’ёмы работ, якія абавязкова будуць выкананы ў ходзе правядзення месячніка.

Убаку ад важнай справы не павінны заставацца жыхары населеных пунктаў раёна, а таксама члены грамадскіх арганізацый, школьнікі і студэнты. Вынікі месячніка мяркуецца падвесці да 12 лістапада 2013 года.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть