Экология

Парушэнні – праз лічбы і факты

Сёлета Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлены 126 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства.
З іх 67 – парушэнні Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, 15 – крадзеж сажалкавай рыбы, 26 – парушэнні правілаў палявання, 11 – лесакарыстання, 7 – іншыя. Узбуджаны 6 крымінальных спраў. Выдадзены 27 прадпісанняў аб ухіленні выяўленых недахопаў.
У браканьераў канфіскаваны 124 рыбалоўныя сеткі агульнай даўжынёй больш як 5 кіламетраў, 30 іншых незаконных прыстасаванняў для рыбнай лоўлі. Канфіскавана і вернута рыбаводным арганізацыям больш як 280 кілаграмаў рыбы. На 20 адзінак папоўніўся і арсенал канфіскаванай зброі, з якой 8 – незарэгістраваная.
Сума штрафаў перабольшыла 80 мільёнаў рублёў. Нанесены прыродзе ўрон ацэнены ў 40 мільёнаў рублёў.
Віталь СУРМА, намеснік начальніка інспекцыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть