Экология

Пашкадуйце сома!

Пачынаючы з 31 мая па 1 ліпеня 2014 года ўстаноўлена забарона на лоўлю сома звычайнага.
Згодна з ч.1 арт.15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за парушэнне забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафа ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. У дадатак да гэтага за кожную асобіну сома давядзецца вярнуць матэрыяльны ўрон у памеры 3 базавыя велічыні.
Тэлефон “гарачай лініі” 3-64-61 працуе кругласутачна.

ПАЛЯВАЦЬ – ПА ПРАВІЛАХ
Па 30 верасня з 18.00 да 09.00 па разавых дазволах можна здабываць ружэйным спосабам нарміраваныя віды паляўнічых жывёлін.
Да іх адносяцца: кабан і селекцыйныя асобіны (любога полу і ўзросту), казуля еўрапейская (дарослыя самцы). Удачы можна паспытаць з засады, з падходу, з падманьваннем (на вабу).
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть