Экология

Паспяховы дэбют

На вадасховішчы Велута ўпершыню прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па зімовай рыбнай лоўлі на мармышку.

Як расказаў галоўны паляўніцтвазнаўца Аляксандр Грыневіч, на Лунінеччыну завіталі госці з арганізацыйных структур “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” са Столін-скага, Ганцавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў. Ад кожнага заявіліся па дзве каманды. Вызначыўшы кантрольны час улову з 10.00 да 15.00, аматары пасядзець з адной вудай разышліся па вадасховішчу. У асноўным на мармышкі траплялі акуні. У асабістым першынстве лепшы вынік прадэманстраваў наш зямляк Аляксандр Кішке-віч. Лунінчане ўзялі верх і ў камандным заліку. Другое месца занялі рыба-ловы з Ганцавіч, трэцяе – з Ляхавіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть