Экология

Паважаныя жыхары раёна!

лунинецЗ 1 па 30 красавіка на Лунінеччыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванню, азеляненню і навядзенню парадку. Такая працоўная акцыя стала традыцыйнай і праводзіцца для таго, каб годна падрыхтаваць нашы гарады і вёскі да вясенне-летняга перыяду.
Жыллёва-камунальная гаспадарка раёна за-дзейнічае ўсе рэсурсы і рэалізуе магчымасці ў навядзенні чысціні на падведамасных тэрыторыях. Але вельмі многае залежыць і ад жыхароў. Лунінеччына заўсёды радавала нас і нашых гасцей дагледжанымі вуліцамі, плошчамі, скверамі і дарогамі. І ў нашых інтарэсах дапамагчы ёй пасля доўгай зімы стаць добраўпарадкаванай і прывабнай. Мы спадзяемся на дапамогу працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, жыхароў раёна, якія з года ў год праяўляюць актыўнасць і за-цікаўленыя адносіны да навядзення парадку і чысціні. Вельмі разлічваем на ўдзел лунінчан у веснавой генеральнай уборцы населеных пунктаў.

Паважаныя землякі!
Навядзіце парадак на сваім двары, вуліцы, у пад’езде, на тэрыторыі сваіх прадпрыемстваў. Далучайцеся да пасадкі дрэў і кустарнікаў.

Лунінеччына – наш дом, які мы, як клапатлівыя гаспадары, хочам бачыць утульным, дагледжаным і камфортным. Давайце прыкладзем усе намаганні, каб зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть