Экология

Пра галоўнае

Сёлета веснавая паводка на рэках нашага раёна пачынаецца прыкметна пазней звычайных тэрмінаў.

Халодны сакавік і шчодрыя ападкі садзейнічалі снеганакапленню і ўнеслі карэктывы ў гідраметэаралагічную абстаноўку. Нягеледзячы на тое, што пакуль захоўваецца халоднае надвор’е, вада паступова прыбывае.

Узровень вады ў рацэ Смердзь перабольшыў крытычны паказчык на 3 сантыметры. Рака выходзіць з берагоў на пойму. Адносна спакойнай застаецца Цна. У межах раёна яшчэ скавана льдом Прыпяць. Узровень вады ў ёй пакуль не выклікае хвалявання. Але шматгадовая практыка паказвае, што Прыпяць дэманструе свой нораў пасля таго, як сюды прыходзіць вада з суседняй Украіны. Украінскія ж калегі папярэдзілі, што сёлета там скапілася прыкладна ў паўтара раза больш снегу, чым у сярэднім за кожны з 10 апошніх год. Ды і сітуацыя з абароннымі супрацьпаводкавымі збудаваннямі там неўпрыкмет горшая, чым у нас. Таму да нечаканасцей трэба быць гатовымі.

Не так даўно ў раёне прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Вызначаны асноўныя “болевыя кропкі”, дзе штогод асобныя сядзібы церпяць ад паводкі. Гэта населеныя пункты Града, Дзятлавічы, Лахва, Любачын і Кажан-Гарадок. Мяркуецца, што ў зону падтаплення могуць трапіць 85 сядзіб.

Пакуль тут сітуацыя не выклікае хвалявання. Толькі ў Градзе вада на адной з сядзіб падступіла да будынка летняй кухні. Аднак супрацоўнікі РАНС пабывалі ў кожнай прыватнай гаспадарцы і прапанавалі загадзя паклапаціцца пра тое, каб абараніць сябе і маёмасць ад магчымых нечаканасцей.

Але ж усе, як адзін, жыхары Грады адмовіліся часова перасяліцца ў санаторый ”Світанак” РУВП “Граніт”. Не згадзіліся і перавезці дамашнюю жывёлу на ферму ў Запроссі. Да наступлення стыхіі гаспадары рыхтуюцца самастойна. У многіх дамах мэбля прыўзнята над падлогай і пастаўлена на пенаблокі. Своечасова перабазіраваны ў больш бяспечныя месцы запасы агародніны і кансервантаў. Прыкладна 80 працэнтаў пабудоў застрахаваны.

На апошнюю акалічнасць звяртаем увагу ўсіх прыватных домаўладальнікаў. Няварта чакаць, пакуль вада наробіць бяды. Паклапаціцеся пра добраахвотнае страхаванне пабудоў і маёмасці, і тады ў выпадку нанесенага ўрону зможаце прэтэндаваць на яго кампенсацыю.

Показать больше

Похожие статьи

3 комментария Комментариев

  1. Ха! у меня соседи квартиру залили после ремонта. И страховка была и факт страхового случая подтвердили, а выплатили на два рулона обоев! Вот это компенсация!

  2. У меня такая же ситуация была, когда несколько лет назад было очень много воды после ливней. Огород плавал, погреб плавал, в доме вода до пола подходила. Сказали, что огород – не ущерб. А погреб не развалился. Доски в доме не провалились. Все хорошо…
    Но все равно страхуюсь. Тьфу-тьфу от беды подальше.
    Пусть паводок этого года обойдет нас стороной.

  3. Пришлось отстаивать свои права при наступлении страхового случая. Так белгосстрах все сделал, чтоб я ни копейки не получил. Стоит ли с ними связываться?

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть