Экология

Прыцэльваемся ў цецерука і глушца

Сезон палявання на самцоў гэтых птушак адкрыты з 20 сакавіка.
Паспытаць удачы на да-дзеныя віды дазваляецца з 3 гадзін ночы да 9 раніцы ружэйным спосабам на такавішчах з засады, а на цецерука – яшчэ і з падыходу. Пры гэтым можна выкарыстоўваць паляўнічыя зброі: наразную з дульнай энергіяй кулі звыш за 400 джоўляў і гладкаствольную з патронамі, падрыхтаванымі шротам.
Звяртаем увагу, што пры паляванні варта захоўваць правілы бяспекі: не страляць па ўзлятаючай птушцы ніжэй як 2,5 метра ва ўмовах абмежаванай бачнасці, на шум, шорах, па невыразна бачнай цэлі, у тумане, прыцемках, супраць сонца і іншых неспрыяльных умовах.
Тэлефон “гарачай лініі” 3-64-61 (кругласутачна).
Валерый ЛУКАШЭВІЧ, дзяржінспектар Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть