Экология

Прыродны ачышчальнік паветра

2 лютага – Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

З мэтай захавання ўнікальных прыродных комплексаў, у тым ліку водна-балотных угоддзяў, іх генафонду і біяразнастайнасці, ствараецца сетка асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый. У яе састаў уваходзіць ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння “Сярэдняя Прыпяць”.

Гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным выглядзе. Яго тэрыторыя прадстаўлена слабазмененымі нізіннымі балотамі, пойменнымі азёрамі, часовымі паводкавымі вадаёмамі, рэчышчамі рэк, пясчанымі дзюнамі, забалочанымі лугамі, рознымі лясамі і хмызнякамі. Наяўнасць унікальных біятыпаў абумовіла захаванне шэрагу рэдкіх прадстаўнікоў фаўны і флоры, у асаблівасці птушак (5 відаў тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і 52 – занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь). У большай ступені можна сустрэць птушак водна-прыбярэжнага і каляводна-балотнага комплексаў (вялікая белая чапля, шэры журавель, кулік-сарока, шэрая качка, чорны бусел, скапа, малая крачка, вялікі вераценнік). Лёгка знайсці расліны-“чырвонакніжнікі” – фіялку багністую, асаку Гартмана, сальвінію плаваючую, белы гарлачык, касач сібірскі і іншыя.
Балотныя расліны актыўна выдзяляюць кісларод, паглынаюць вуглякіслы газ і пераўтвараюцца ў торф. Як лічаць вучоныя, балотны гектар у 10 разоў больш інтэнсіўна ачышчае паветра, чым гектар лесу. Невыпадкова спецыялісты назвалі Палессе “лёгкімі Еўропы”.
Для таго, каб захаваць прыроду ў натуральным выглядзе, трэба больш беражліва адносіцца да зямлі, вады, балотаў, бо гэта – чыстае харчаванне, здароўе наша і нашых дзяцей заўтра.
Міхаіл КАНАПАЦКІ, спецыяліст ЗРЗ “Сярэдняя Прыпяць” і “Лунінскі”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть