Расчахляйце зброю, паляўнічыя!
Экология

Расчахляйце зброю, паляўнічыя!

охота

Па 13 снежня 2015 года ў светлы час сутак дазваляецца здабываць вадаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вяхіра, шызага голуба, рабчыка і шэрую курапатку.

Па гэту ж дату, пачынаючы з 19 верасня, адкрыты сезон палявання на гуся (белалобага, шэрага, гуменніка), канадскую казарку. Накіроўваючыся за імі, варта выбіраць ружэйны спосаб з засады, падходу, пад’езду з маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Дазволена карыстацца гладкаствольным ружжом з патронамі са шротам, сабакамі (акрамя ганчакоў і хартоў).

Аляксандр ГРЫНЕВІЧ, майстар лесу ДЛГУ «Лунінецкі лясгас».



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть