Экология

Рыба, сеткі, зброя

За мінулы год супрацоўнікі нашай інспекцыі выявілі 192 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.

З іх больш за ўсё грамадзяне абыходзілі Правілы вядзення гаспадарак: рыбалоўнай і рыбалоўства (94), паляўнічай і палявання (44), займаліся крадзяжом рыбы (23) і супрацьзаконным лесакарыстаннем (21). Зарэгістравана 10 іншых парушэнняў. 17 матэрыялаў перададзена ў следчыя органы, з якіх па 9-ці заведзены крымінальныя справы. Выдана 28 прадпісанняў аб ухіленні выяўленых недахопаў. Канфіскавана 151 сетка агульнай даўжынёй 5,93 кіламетра, 45 іншых прылад рыбалоўства, знішчана 97,2 кілаграма незаконна здабытай рыбы, яшчэ 384,6 кілаграма – вернута рыбаводным арганізацыям.
Парушальнікам давялося развітацца з 21 агнястрэльнай зброяй, у тым ліку 8 – незарэгістраванай. Накладзеsна штрафаў на суму больш як 90 мільёнаў рублёў. Нанесены прыродным рэсурсам урон склаў больш як 40 мільёнаў рублёў.
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть