Рыбакі, адпусціце ментуза!
Экология

Рыбакі, адпусціце ментуза!

рыбалкаПа 28 лютага ў Белаарусі дзейнічае забарона на лоўлю ментуза звычайнага. Ахова дадзенага віду рыбы звязана з яе нерастам: чым ніжэй тэмпература вады, тым актыўней ідзе працэс размнажэння.

Сустракаецца ён у басейнах Заходніх Дзвіны і Буга, Нёмана, Дняпра, Сожы, Прыпяці, а таксама ў азёрах Браслаўскай і Нарачанскай груп. Рыба аддае перавагу чыстым вадаёмам з камяністым дном і халоднай крынічнай вадой.

У працэс памяншэння яе пагалоўя ўносяць лепту не толькі цёплыя зімы, але і браканьеры. Для іх нагадаем, што за кожную незаконна здабытую асобіну ў перыяд нерасту прадугледжана жорсткая адказнасць: парушальніку давядзецца кампенсаваць прычынены прыродзе ўрон у трайным памеры — 27 базавых велічынь (4 мільёны 50 тысяч рублёў). У выпадку, калі сума перавысіць 100 базавых велічынь, дабавіцца яшчэ крымінальная адказнасць.

Аляксандр КРАЎЧЭНЯ,
начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть