Экология

Сезон адкрыты!

З другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, за выключэннем перыяду з 11 да 18 гадзін, адкрыўся веснавы сезон палявання на гусей (белалобы, гуменнік, шэры), канадскую казарку, жывёлін любога полу і ўзросту.
Паляваць дазваляецца ружэйным спосабам з засады з падманьваннем. Трэба карыстацца гладкаствольнай зброяй з патронамі, падрыхтаванымі шротам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны варта далучаць чатырохногіх сяброў: тэр’-ераў, таксаў, выжлаў, спані-эляў, рэтрывераў, водных сабак.
З 5 красавіка па 11 мая можна паспытаць фартуны ў час палявання на самцоў (качароў) крыжанкі, вальдшнэпа (з 18.00 да 22.00), а з 20 сакавіка па 30 красавіка – цецерукоў (ружэйным спосабам на токах з засады з 3 да 9 гадзін).
Накіроўваючыся ў шлях, не забывайце пра адпаведныя пуцёўкі, выдадзеныя арэндатарамі. Заўважана, што вельмі часта людзі па няведанню парушаюць межы угоддзяў і месцы, дазволеныя для палявання. Раім яшчэ раз звярнуць на гэта ўвагу! Па ўсіх пытаннях тэлефануйце на нумар кругласутачнай “гарачай лініі” нашай інспекцыі 3-64-61.
Віктар КАЦУБА, дырэктар КУП  “Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка “Лунінец”.

Валерый ЛУКАШЭВІЧ, дзяржінспектар Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі  аховы жывёльнага
і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть