Экология

Шчупак – пад забаронай

З 1 па 31 сакавіка забаронена лоўля шчупака звычайнага.

Па тэрмінах нерасту шчупак апярэджвае ўсіх рыб, якія адкладваюць ікру вясной. Робіць ён гэта адразу пасля раставання лёду, у сакавіку-красавіку пры тэмпературы вады 4–6 градусаў цяпла, выбіраючы невялікую глыбіню ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама ў рэчышчы рэк і ручаін. У гэты час ён становіцца безабаронным перад чалавекам.
Ахову падчас нерасту і эфектыўнае аднаўленне гэтага віду рыб пад час забароны на лоўлю забяспечвае строгі кантроль з боку прыродаахоўных органаў. Згодна з Кодэксам РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях “Здабыча рыбы і іншых водных аб’ектаў без належачага на тое дазволу, або забароненымі прыладамі і спосабамі, а таксама пакушэнне на такую здабычу” цягне за сабою накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Згодна з Указам Прэзідэнта краіны ад 08.12.2005г. №580 такса для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнага забрання ці знішчэння шчупака ў перыяд забароны на яго лоўлю, вылічваецца ў трайным памеры і складае 3 базавыя велічыні.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть