Экология

Скарэкціраваны пералік

тэрмінаў, спосабаў і паляўнічых прылад на здабычу асобных відаў жывёлін.
У верасні працягваецца паляванне на лася, аленя, лань, кабана і казулю – пакуль толькі з падыходу і з засады на працягу сутак. Па 31 сакавіка можна здабываць бабра і выдру – ружэйным і безружэйным спосабамі (пашыраны пералік дазволеных да выкарыстання капканаў №3-7). Займець трафеі ў выглядзе ўсіх вышэй пералічаных жывёлін паспрыяюць лук і арбалет (моц напружання павінна быць адпаведна не менш як 27 і 43 кілаграмы). З восені і да канца першага месяца вясны можна паспытаць удачу на норку амерыканскую і андатру (толькі безружэйным спосабам – з дапамогай капканаў №0-3, лавушак, акрамя петляў).
Тэрміны палявання на водаплаўную і балотную дзічыну, вальдшнэпа, вяхіра, голуба шызага, перапёлку, рабчыка, курапатку не змяніліся. Што датычыць цецерука, то варта выбіраць ружэйны спосаб, з падыходу толькі з паляўнічымі сабакамі – выжламі, спаніэлямі, рэтрыверамі. Забараняецца здабываць самак, якія водзяць малады вывадак, – па гэтай жа прычыне з Правілаў выключана паляванне на цецерука з лоўчымі птушкамі.
ЛОВІМ РАКАЎ ПА-НОВАМУ
У краіне змяніліся правілы лоўлі ракаў. Іх від уключаны ў пералік, які не адносіцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства.
Перыяд абмежавання на здабычу доўгапалага рака стаў значна карацейшы: працягнецца з 20 сакавіка па 10 чэрвеня. На працягу ўсяго года нельга будзе лавіць яйканосных самак, абавязкова давядзецца адпускаць асобіны з даўжынёй цела менш як 10,5 сантыметра. Колькасць ракаловак на аднаго чалавека не павінна перавышаць трох, а агульная вага здабычы– не больш як 2 кілаграмы ў суткі. Устаноўлена забарона на пакіданне ракаловак без нагляду, вылаў з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў у цёмны час.
Права на прамысловую нарыхтоўку ракаў на канкрэтным вадаёме прадастаўляюць мясцовыя Саветы дэпутатаў па выніках праведзеных таргоў.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ,
начальнік Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть