Экология

Тыдзень лесу – для ўсіх і кожнага

Прыняць актыўны ўдзел у павелічэнні і зберажэнні прыроднага багацця краіны запрашае галоўны ляснічы лясгаса Іван КАЛЕШКА:

– Стала традыцыяй Міжнародны дзень лесу, што адзначаецца 21 сакавіка, працягваць Тыднем лесу, які ў Беларусі сёлета праводзіцца з 13 па 20 красавіка. Ужо цяпер можам назваць некаторых удзельнікаў. Вучні СШ №3 г. Лунінца разам з работнікамі Дварэцкага лясніцтва выйдуць на ўборку ад зімовага смецця тэрыторыі Сасновага бору. Зонай клопату школьнікаў СШ №4 стане лес на ўскрайку Лунінца – за заводам. Работнікі лясгаса будуць працаваць на гадавальніку.

Аматарам прыроды, якія хочуць пасадзіць сваё дрэва ці прынесці карысць лесу ўборкай яго, прапануем звяртацца ў лясніцтвы па месцы жыхарства ці ў лясгас па нумары тэлефона 2-46-92.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть