Экология

Улоў “рыбакоў”

Яшчэ адзін выпадак незаконнай здабычы рыбы выяўлены работнікамі міжрайінспекцыі 5 жніўня непадалёк ад возера Жобат, што каля Запросся.
Затрымалі жыхара Мікашэвіч, які на матацыкле без рэгістрацыйнага знака перавозіў сетку і 7,5 кілаграм не-законнага ўлову. Яго па-дзельнік, таксама перамяшчаўся на матацыкле без нумароў. Убачыўшы службовы аўтамабіль, ён пакінуў транспартны сродак і схаваўся. Яго асоба высвятляецца. Памер шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю, склаў больш як 11 мільёнаў рублёў. Зараз вырашаецца пытанне аб узбу-джэнні крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконная здабыча рыбы.
Віталь СУРМА, намеснік начальніка Мікашэвіцкай МРІ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть