Новости районаЭкология

Вучні з Бродніцы пасадзілі каля 40 сотак лесу

Вучні  Бродніцкай БШ пад кіраўніцтвам  настаўніка беларускай мовы і літаратуры Васіля  Мікалаевіча Жука і загадчыцы школьнай гаспадаркі Святланы Андрэеўны Мутылінай ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі па пасадцы лесу.

Надвор’е выдалася надзвычай спрыяльнае – свяціла яркае сонейка. У акцыі прынялі ўдзел  вучні трэцяга, шостага, восьмага і дзявятага  класаў: Міраслава Мутыліна, Ілья Неўдах, Дзмітрый Захарчук, Дзмітрый Казун, Наталля Трафіменка, Алена Макейчык, Настасся Неўдах, Дар’я Кульгун, Кірыл Каховіч, Іван Прыбаровіч. Работы праводзіліся недалёка ад вёскі Бродніца, таму дабіраліся да месца пасадкі лесу пешшу. Ляснік Аляксандр Аляксандравіч Мутылін падрабязна растлумачыў дзецям, як правільна садзіць дрэўцы. Дзеці з вялікім задавальненнем узяліся за справу. Усе працавалі вельмі старанна, але самай актыўнай была вучаніца трэцяга класа Міраслава Мутыліна. У той дзень вучнямі быў пасаджаны маленькі лес на плошчы каля 40 сотак.

Таксама школьнікі прынялі ўдзел у яшчэ адной дабрачыннай акцыі “Чысты лес” – збіралі смецце, сарціравалі яго і ўкладвалі ў сеткі. Дзеці не толькі зрабілі карысную справу, але і надыхаліся чыстым паветрам, што так неабходна для нашага імунітэту ў такі складаны час.

У знак падзякі за цудоўную справу леснікі ўручылі кожнаму ўдзельніку ручку з лагатыпам “Чысты лес”, а таксама інфармацыйныя лістоўкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть