Лунінчане прыбралі бераг возера Вулькаўскае
Экология

Лунінчане прыбралі бераг возера Вулькаўскае

Днямі разам з сябрам Арцёмам Кацко ажыццявілі чарговы веласіпедны рэйд па ўборцы прыроды. На гэты раз курс узялі на Вульку 2.

Сказаць, што засмучаны – нічога не сказаць. Возера ў аграгарадку бруднае. Смецце валяецца паўсюль: на беразе, у вадзе і непадалёк у лесе. Прыбраліся на невялікай паляне, пасля чаго з задавальненнем адпачылі. Вельмі хочацца, каб наш прыклад узялі на ўзбраенне іншыя. Так проста – не смяціць і прыбіраць за сабой. Тады і прырода ўздыхне з палёгкай!

Сяргей БАЎКУНОВІЧ. г. Лунінец.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть