Экология

Ягады і грыбы збіраем бясплатна

2931 снежня 2016 года ўступіў у сілу новы Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Згодна з артыкулам 44 дадзенага нарматыўнага акта, “грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазваляльных дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў”.

На падставе ляснога білета на ўчастках ляснога фонду грамадзяне бясплатна могуць размяшчаць вуллі і пасекі, праводзіць касьбу і выпас жывёлы. Плата за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Новы заканадаўчы дакумент мяняе паўнамоцтвы па ўстанаўленню таксавага кошту, які да 31 снежня 2016 года зацвярджаўся мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Цяпер таксы прывязаны да базавай велічыні (Пастанова Савета Міністраў ад 17.11.2016 г. №927 “Аб устанаўленні таксавага кошту за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, карыстанне ўчасткамі ляснога фонду ў культурна-аздараўленчых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і (ці) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных, навукова-даследчых і адукацыйных мэтах”).

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, “знаходжанне грамадзян на тэрыторыі ляснога фонду, рэалізацыя імі права лесакарыстання могуць быць абмежаваны ці забаронены рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў” у выпадках пагрозы ўзнікнення пажараў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на тэрыторыі ляснога фонду.

Алена МЁРЗЛАЯ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Лунінецкі лясгас”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть