Экология

Загубіла прагнасць рыбакоў

Супрацоўнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету перыядычна праводзяць кантрольныя мерапрыемствы ў перыяд забароны на лоўлю ўсіх відаў рыб.
На аўтадарозе, што вядзе з поймы Прыпяці ў бок Лахаўкі быў затрыманы грама-дзянін, у чыю 10-метровую сетку трапілі 9 асобін рознай рыбы агульнай вагой 2,5 кілаграма. На месцы працавала следча-аператыўная група РАУС, якая вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле 281 Крымінальнага кодэксу РБ “Незаконная здабыча рыбы, пацягнуўшая прычыненне ўрону прыродным рэсурсам у буйным памеры”. А ён ацэнены ў 54 базавыя велічыні (8 мільёнаў 100 тысяч рублёў). Акрамя таго, парушальнік абавязаны кампенсаваць кошт свайго ўлову – 162000 рублёў.
Матэрыялы яшчэ аднаго здарэння перададзены ў суд Жыткавіцкага раёна. Рыбаловы-аматары таксама з дапамогай сеткі даўжынёй 200 метраў вылавілі 12 сярэдніх карпаў з сажалкі “Бараўская” ААТ “Доследны рыбгас “Белае”.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть